За
Пра гэта распавёў лідар аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
Ці змянілася за апошні год стаўленне дзяржавы да прадпрымальнікаў? Ці стала яно больш ліберальным?
Віктар Гарбачоў: Па тэлевізары стаўленне змянілася. Калі раней,
І таму да нас сталі больш звяртацца з такімі праблемамі, як разгрузка складаў, аказанне падтрымкі ― пачынаючы ад дабрачыннасці і заканчваючы пашырэннем свайго бізнесу за межы краіны.
То бок, у прынцыпе, размовы сталі нашмат больш прыемнымі вуху, а ў рэальнасці, на практыцы
На практыцы, па вялікім рахунку, засталося тое ж самае, за выключэннем адзінага станоўчага моманту ― гэтыя ўвядзенне
Гэта значыць, сама кантрольная дзейнасць паменшылася, а яе якасць павялічылася, паступленні ў бюджэт павялічыліся. На бізнес як ціснулі, так і ціснуць, але больш завуаліравана, закрыта… Судовая сістэма якая была два гады таму, такая і засталася. Сёння ўсе гаспадарчыя суды, дзе задзейнічаны прадпрымальнікі, на 98% пройгрышныя.
Бізнес як выводзіў свае абароты за мяжу, так і выводзіць, ёсць нават пэўнае павелічэнне. У першую чаргу, нашы прадпрымальнікі выводзяць бізнес у Расію (80%), Украіну, Літву. Зачыняюцца тут, або часткова пакідаюць свой бізнес і выводзяць яго ў Расію. Гэта было і працягваецца сёння.
Ці атрымалася ў беларускіх прадпрымальнікаў прыстасавацца да ўказу, які дазваляе наймаць толькі сваякоў? І якім чынам?
Пасля таго, як прадпрымальнікаў пазбавілі наёмных асоб, часткова яны сышлі ў падполле і працуюць у цені. Каля 15–20% з усіх зарэгістраваных па краіне прадпрымальнікаў — гэта ценявы бізнес, ён цалкам схаваны і працуе, не даючы паступленняў у бюджэт. А мог бы адкрыта сёння працаваць, прыносіць нейкую карысць, калі б былі іншыя ўмовы…
Гэта значыць людзі бізнес не страцілі, працягваюць працаваць?
Часткова, хто не пабаяўся, арганізаваў ПУПы (Прыватныя унітарныя прадпрыемствы), увайшоў у буйны бізнес.
Тут сэнс у тым, што тыя, у каго было задзейнічана шмат наёмных асоб, проста аформілі іх у якасці дробных прадпрымальнікаў, даручыўшы ім пэўную частку вядзення свайго бізнесу.
Улада сёння кажа — вось, мы за год рэгіструем 3–5 тысяч прадпрымальнікаў. А гэта як раз тыя асобы, якія раней былі наёмнымі, якіх мы ж выгналі, аформілі ПУП, за паўгода вярнулі сабе назад 80% тых, каго выгналі. Яны іх аформілі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, і працягваюць тую ж самую дзейнасць… Толькі для ўлады гэта здаецца вельмі добрай радаснай лічбай ― маўляў, ідуць, пачкамі лезуць у прадпрымальніцтва. Дык вось лезуць таму, што знаходзяць шчыліну з гэтага
Зусім нядаўна вы праводзілі канферэнцыю «Прадпрымальнік і дзяржава. Рэаліі і перспектывы», запрашалі туды і прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў улады. Ці атрымалася пра нешта дамовіцца? Ці змянілася штосьці пасля канферэнцыі?
У першую чаргу пасля гэтай канферэнцыі рэальна пачаў супрацоўнічаць шэраг прадпрымальніцкіх аб’яднанняў, асацыяцый, якія раней не маглі паміж сабой кантактаваць ― афіцыйна зарэгістраваныя з незарэгістраванымі. Разам мы выпрацоўваем прававыя акты, дакументы, прапановы ўладам, і не баімся садзіцца за стол перамоў.
Мы будзем арганізоўваць зварот да ўлад і збор подпісаў па пытанні эканамічнай амністыі тых прадпрымальнікаў, якія сёння сядзяць у турмах — гэта ад 11 да 14 тысяч у нашай краіне. Людзі, якія маглі б рэальна прынесці сёння карысць, сядзяць, у некаторых нават тэрмін больш, чым за забойства.
У нас ёсць прапанова па арганізацыі збору подпісаў да прэзідэнта, каб ён не падпісваў закон «Пра малы і сярэдні бізнес», які парламент зацвердзіў у траўні. Мы ўсюды ў сваіх пасылах кажам, што ён недапрацаваны. Ён практычна толькі дэкларатыўна заяўляе пра павагу да прадпрымальніка, а нейкіх пэўных рэчаў там няма.
Але ж сам па сабе такі закон нам патрэбны?
Адназначна. Закон гэты абавязкова патрэбны. Але не ў такім выглядзе. 15 гадоў яго не было. Лепш яшчэ гадок пацярпець, але прыцягнуць рэальных практычных спецыялістаў з прадпрымальнікаў.
Ці стала больш прадпрымальнікаў за гэты год? Летась было афіцыйна зарэгістравана 220 тысяч. А цяпер?
Сёння 226 тысяч. За апошнія два гады колькасць павялічылася на 6 тысяч. Гэтыя 6 тысяч, як я казаў, галоўным чынам за кошт таго, што вярнуліся наёмныя. Праўда, часткова ў прадпрымальніцтва ўваходзіць моладзь, якая заканчвае ВНУ, не знаходзіць сабе прымянення, не ідзе кудысьці па разнарадцы, а спрабуе адкрыць свой бізнес, у першую чаргу, гэты бізнес звязаны з паслугамі ― цырульні, турыстычныя фірмы, камп’ютарныя клубы і г.д.
Моладзь спрабуе знайсці сябе ў прасцейшых сферах, якія магчыма будуць запатрабаваныя на захадзе, каб потым з’ехаць. У мяне ёсць знаёмы хлопец, які скончыў ВНУ, папрацаваў тут год у турыстычнай прыватнай фірме, адкрыў сваю невялікую фірму, недзе паўгода ён папрацаваў, паглядзеў, што працаваць можна… І сёння з’ехаў у Чэхію, і працуе там у адной з лепшых чэшскіх турфірмаў. А праз 2–3 гады плануе адкрыць сваю турфірму ў Чэхіі.
Людзі набіваюць руку… У нас тут вельмі лёгка набіць руку, таму што ў нас настолькі моцна абкладзена прадпрымальніцтва, што мы як мурашы, змяя ці вужака, выкручваемся з любой сітуацыі. І калі ён прыязджае ў Расію ці ў Польшчу, ці ў Чэхію ― там усё адкрыта, вольна ― зразумелае і яснае заканадаўства. Працаваць там настолькі лёгка, што нашы прадпрымальнікі выходзяць у лідары.
Шмат у нас людзей так выязджае за мяжу і арганізоўвае там свой бізнес?
За перыяд з 2003 года выехала 52 тысячы прадпрымальнікаў, у якіх раней тут быў бізнес. 52 тысячы прадпрымальнікаў з’ехалі з краіны наогул — не проста вывелі бізнес за мяжу, а з’ехалі на сталае месца жыхарства ў тыя краіны, дзе яны адкрылі свой бізнес. І гэтая плынь працягваецца, людзі з’язджаюць, хто куды можа.
Заявы, што ў дачыненні прадпрымальніка адбываецца лібералізацыя, застаюцца толькі заявамі, хоць нельга хаваць, што службоўцы на месцах, у рэгіёнах пачынаюць больш часта кантактаваць з прадпрымальнікамі, асацыяцыямі. Улады сталі больш адкрыта ісці на кантакт.
Якая сёння колькасць патэнцыйна магчымых прадпрымальнікаў у Беларусі? Колькі іх магло б быць, калі б было спрыяльнае заканадаўства і стаўленне?
Сёння ў нас афіцыйна 226 тысяч прадпрымальнікаў. Дададзім яшчэ нелегальны бізнес, які працуе, і мог бы зарэгістравацца ў выпадку добрага заканадаўства і больш спрыяльнага клімату. Ад 50 да 80 тысяч дзейнічаюць нелегальна… Дададзім іх ― атрымліваецца 300 тысяч. Гэта цяпер столькі задзейнічана.
Каля 800 тысяч сёння ў нас з’яўляюцца «гастарбайтарамі», у першую чаргу ў сферы будаўніцтва ― і ва Ўкраіну з’яжджаюць, і ў Расію. Хтосьці задзейнічаны ў сферы транспартных паслуг ― гэта перавозкі. Вельмі вялікая колькасць нашых людзей зафіксавана ў Літве, у Польшчы. Па ідэі, пры добрым стаўленні, можна і гэтых людзей вярнуць.
Пры спрыяльным
Пры стварэнні добрых умоваў для
Улічваючы тое, што мы настолькі прыстасаваныя да цвёрдага вядзення бізнесу, то пры стварэнні добрых умоў мы б выплылі наверх такім велізарным скокам, быў бы звычайны прадпрымальніцкі бум.
Вось гэты мільён людзей, якія праз 2–3 гады былі б задзейнічаны ў сферы прадпрымальніцтва, даў бы велізарны штуршок, сюды б пайшлі інвестыцыі. Таму што сёння ў нашых прадпрымальнікаў ёсць маса кантактаў з бізнесменамі за межамі краіны, але яны не ўкладваюць сюды грошы, таму што ведаюць, як у нас службоўцы ставяцца да прадпрымальнікаў, і якое ў нас не развітае заканадаўства.
На сённяшні момант я ведаю людзей, якія гатовы ўкладваць грошы ў сельскі турызм. Гэта выдатны бізнес, на якім можна зарабляць велізарныя грошы. Турысты б сюды ехалі — прырода ў нас выдатная, азёры выдатныя… Толькі не трэба вакол азёр атамныя станцыі будаваць.
Можна і без іх абысціся. Можна гэтыя грошы, якія мы ўкладваем у АЭС, укласці ў сельскі турызм, і ён дасць больш прыбытку, чым уся атамная станцыя. І потым мы зможам смела, не таргуючыся купляць электраэнергію ў той жа Расіі за заробленыя на турызме грошы.
Прадпрымальнікі ўвесь час скардзяцца, што іх прыціскаюць… Але, тым не менш, калі браць іх заробак, тое гэта не маленькія грошы ― больш, чым у сярэднім сёння зарабляюць беларусы.
Адназначна, хаваць гэтага не варта. Той, хто адчуў смак добрага жыцця, хто ўмее зарабляць грошы, ведае, куды іх укладваць, лічыць кожны рубель, для іх вяртанне у катэгорыю працоўных ужо нерэальнае. Дарога прадпрымальніцтва больш сытная ў грашовым плане, але мы і працуем па 24 гадзіны ў суткі, кожную хвіліну думаем ― каб з намі
На прадпрыемствах спускаюць план ― пяцігадовы, гадавы ці квартальны — зрабіць столькі дэталяў. І ты павінен зрабіць.
У мяне ёсць працаўніца, яна кажа ― слухай, я такія добрыя рацыянальныя прапановы ўношу ў вытворчасць, што можна ўсю гэту вытворчасць перавярнуць. Я пытаю: так, а што такое? Яна кажа ― па
Рана ці позна службовец павінен зразумець, што без прадпрымальнікаў эканамічна ніводная дзяржава ніколі не паднімецца ў сваім развіцці. Па ідэі, павінна быць мінімум 40–60% прадпрымальніцтва ў краіне. У нас сёння ў гэтым сектары задзейнічана 10–15%.
А за гэты год прадпрымальнікі сталі больш зарабляць ці не?
Не, пачынаючы з моманту крызісу, у прадпрымальніцтве адбыўся пэўны збой у бок памяншэння заробку. І не проста на 2–3% ― заробкі зваліліся ў разы. Сёння прадпрымальнікі падстройваюцца пад тыя эканамічныя умовы, якія ёсць ва ўсім свеце, і адпаведна пад той попыт і патрабавані спажыўца, які мае ў кашальку тое, што ён мае.
І калі ў працоўнага сёння менш грошай, то я не прапаную яму кашулю ад Гучы за 100 долараў, я яму прывязу кітайскую прадукцыю за 3–5 долараў, і яго гэта задавальняе.
Выраслі кошты на камунальныя паслугі, на паслугі сувязі, транспарт, бензін. Усё гэта эканамічна б’е па нас і адпаведна нашы заробкі знізіліся ў разы. Але на сёння прадпрымальнікі ўжо прыстасаваліся да таго, што патрабуе пакупнік, увайшлі ў сваю плынь, але не з тымі, вядома, заробкамі, як 2–3 гады таму.
Але пакуль мы жывём, і свае 500 долараў, якія нам абяцаў прэзідэнт, маем. Я думаю, кожны прадпрымальнік 500 долараў на сёння мае, хаваць тут няма чаго. Але не ад дзяржавы, а ад сябе. У той час, калі прэзідэнт абяцае, што хутка кожны будзе атрымліваць 500 долараў, мы ўжо іх зарабляем, таму трэба менш казаць, а проста іх зарабляць.
euroradio.by