Электраэнергія і цяпло для юрасобаў даражаюць на 21%
21.08.2010 15:07
—
Новости Экономики
Тарыфы на цепла- і электраэнергію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з 20 жніўня павялічваюцца на 20,9 працэнта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Павелічэнне тарыфаў на цепла- і электраэнергію, што адпускаецца рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі ДВА "Белэнерга", для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў адбываецца ў мэтах стабілізацыі разлікаў за пастаўляемы прыродны газ. Новая цана ўстанаўліваецца з 20 жніўня 2010 года.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА