Брынцалаў пабудуе ў Беларусі фармацэўтычнае прадпрыемства

Источник материала:  
17.08.2010 17:29 — Новости Экономики
Беларусь заключыла інвестыцыйны дагавор з прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемствам «МСП-ойл» аб будаўніцтве беларуска-расійскім ААТ «Ферэйн» фармацэўтычнага прадпрыемства ў Мінску.

Мяркуецца, што на базе новай вытворчасці будуць выпускаць аналагі замежных лекаў у межах праграмы імпартазамяшчэння.

Адпаведная пастанова Савета міністраў № 1169 прынята на аснове ўказа прэзідэнта № 549 ад 16 лістапада 2009 года і размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Як паведамлялася раней, паводле ўказа да кампаніі «Ферэйн», якая належыць расійскаму бізнесмену Уладзіміру Брынцалаву, перайшло фармацэўтычнае прадпрыемства «Дыялек» (Мінск) з наступным будаўніцтвам на яго тэрыторыі новага завода.

Пры гэтым з «Дыялека» цалкам спішуць усе запазычанасці перад бюджэтам для наступнай перадачы СААТ «Ферэйн» як маёмаснага комплексу. Беларусь у выніку атрымае 25% акцый плюс адна акцыя СААТ «Ферэйн».

Мінскім гарвыканкаму і аблвыканкаму рэкамендавана вызваліць кампанію «Ферэйн» ад мэтавых збораў у частцы прыбытку, атрыманага пры перадачы маёмаснага комплексу.

Упершыню пра намеры Брынцалава стварыць фармацэўтычную вытворчасць ў Беларусі загаварылі пасля яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2008 года.

«Беларусь зацікаўлена ў тым, каб кампанія „Ферэйн“ развівала сваю вытворчасць у рэспубліцы», — заявіў тады прэзідэнт.

Аб’ём інвестыцый у той час меркаваўся на ўзроўні 100–120 млн. долараў, прычым палову сродкаў у праект павінен быў укласці расійскі бізнесмен.

Пад дасягнутыя дамоўленасці кампанія «Ферэйн» атрымала падатковыя прэферэнцыі, аднак у канцы кастрычніка 2008 года праект быў замарожаны. У якасці афіцыйнай прычыны ўказваўся глабальны фінансавы крызіс.

Некаторыя аналітыкі растлумачылі адмову Брынцалава ўдзельнічаць у праекце тым, што ў той час Мінск не мог гарантаваць яму, як стратэгічнаму інвестару, ільготныя ўмовы працы на беларускім рынку. Указ № 549 быў выдадзены прэзідэнтам толькі праз год, у лістападзе 2009-га.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Беларусь договорилась о пробной поставке венесуэльской нефти через Клайпеду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика