Адмоўнае сальда знешняга гандлю за паўгады склала амаль $2,4 млрд

Источник материала:  
16.08.2010 11:38 — Новости Экономики
Па выніках студзеня-чэрвеня 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу склалася адмоўнае і склала 2 млрд. 390,8 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені-маі гэты паказчык складаў 1 млрд. 813,9 млн. долараў, за першае паўгоддзе 2009 года — 3 млрд. 301,9 млн. долараў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-чэрвені склаў 29 млрд. 153,6 млн. долараў, што на 19,6% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. У тым ліку экспарт — 13 млрд. 381,4 млн. (на 25,5% больш), імпарт — 15 млрд. 772,2 млн. (на 15,1% больш).

Па метадалогіі гандлёвага балансу, які ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-чэрвені адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася ў памеры 3 млрд. 510 млн. долараў (у студзені-чэрвені 2009 года — мінус 3 млрд. 889,2 млн.).

У першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусь было ўвезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя) на 10 млрд. 885,9 млн. долараў (на 15% больш, чым за гэткі ж леташні перыяд).

Экспарт прамежкавых тавараў склаўся ў аб’ёме 7 млрд. 161,6 млн. долараў, павялічыўшыся на 13,5%. 38,4% вартаснага аб’ёму экспарту і 45,4% імпарту прамежкавых тавараў склалі энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 2 млрд. 753,6 млн. долараў, што на 18,3% менш, чым у студзені-чэрвені 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 4 млрд. 928,6 млн. долараў, што на 3,3% менш. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 2 млрд. 175 млн. долараў (у першым паўгоддзі 2009 года — 1 млрд. 725,4 млн.).

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-чэрвені 2010 года дасягнула 21,6 млн. долараў (у студзені-чэрвені 2009 года — мінус 301,6 млн. долараў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў першым паўгоддзі характарызаваўся станоўчым сальда — яго велічыня склала 703,6 млн. долараў. У параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 467,9 млн. долараў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В январе—июле объем инвестиций в основной капитал вырос на 5% при годовом прогнозе роста на 23—25%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика