Беларусь атрымае 7 мільёнаў тон збожжа замест прагназаваных 9

Источник материала:  
13.08.2010 15:35 — Новости Экономики

Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы.

«Хлеб ва ўсіх катэгорыях гаспадарак мы атрымаем 7 мільёнаў тон у сьвірнавай вазе «,- адзначыў міністар.

На што А. Лукашэнка сказаў: «А абяцаў 9 мільёнаў тон. Вось твой пачатак працы».

М. Русы запэўніў, што ў наступным годзе сельгасарганізацыі краіны выйдуць на заплянаваныя паказчыкі.

Падчас рабочай паездкі кіраўніка краіны ў Гомельскую вобласьць у ліпені гэтага года М.Русы запэўніў яго, што сёлета заплянаваны 9-мільённы ўраджай без уліку кукурузы. Напярэададні візыту А.Лукашэнкі ў Менскую вобласьць старшыня Менаблвыканкаму Барыс Батура папярэдзіў пра «самыя жорсткія захады» адносна службовых асобаў, якія дапушчаюць прыпіскі. Ён адзначыў, што ў Менскай вобласьці распаўсюджаная сыстэма прыпісак у сельскай гаспадарцы і з гэтым трэба змагацца.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Дом сдается. Достроите сами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика