Мінпрыроды праінспектуе праект будучай беларускай АЭС

Источник материала:  
13.08.2010 14:39 — Новости Экономики
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя возьме ўдзел у экспертызе архітэктурнага праекта будучай беларускай АЭС.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Мінпрыроды Аляксандр Андрэеў.

Ён нагадаў, што 13 ліпеня была завершана дзяржаўная экалагічная экспертыза справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА). Мінпрыроды вылучыла шэраг патрабаванняў, накіраваных на прадухіленне шкоднага ўздзеяння будучай станцыі. Адно з іх тычыцца памяншэння цеплавога і хімічнага ўплыву на раку Вілія, размешчаную паблізу пляцоўкі для будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Акрамя таго, прадстаўнікі Мінпрыроды запатрабавалі разлічыць аб’ёмы выкіду ад градзірняў электрастанцыі, якія пры ахалоджанні вады выдзяляюць у атмасферу вільгаць, а ў выпадку, калі ў рэгіёне будзе назірацца павышаная вільготнасць, прадугледзець магчымасці абароны ад яе помнікаў архітэктуры, размешчаных у найбліжэйшых населеных пунктах.

Чарговым этапам падрыхтоўкі праекта АЭС стане інвестыцыйнае абгрунтаванне яе будаўніцтва, пасля чаго пачнецца распрацоўка архітэктурнага праекта станцыі, патлумачыў Андрэеў. На яго думку, да пачатку экспертызы архітэктурнага праекта пройдзе як мінімум год.

Аляксандр Андрэеў таксама паведаміў, што падчас экспертызы архітэктурнага праекта спецыялісты Мінпрыроды пракантралююць выкананне распрацоўшчыкамі «шэрагу мерапрыемстваў па прадухіленні значнага шкоднага ўздзеяння станцыі на навакольнае асяроддзе», у тым ліку тых, якія былі вылучаныя па выніках дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Новые гибкие мусорные контейнеры из Белоруссии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика