Курсы валют на 12 жніўня
На 12 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 2.980 беларускіх рублёўЕўра — 3.891,28
Расійскі рубель — 98,66
Украінская грыўна — 377,69
Кошык валют — 1.045,88
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 7 рублёў (0,24%), еўра — знізіўся на 25,65 рубля (0,65%), расійскага рубля — на 0,36 рубля (0,36%), грыўны — вырас на 0,86 рубля (0,23%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,75 рубля (0,26%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 9,61 рубля (0,93%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2009 года (1.036,27 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,3058, «долар/расійскі рубель» — 30,205, «долар/грыўна» — 7,89.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 12 жніўня долар купляюць па 2.965–2.985 і прадаюць па 2.995–3.005 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс вырас на 5 рублёў.
На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 2.970–2.985 і прадаюць па 2.995–3.000 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс вырас на 5 рублёў
БелаПАН