Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 11% гадавых
Адпаведная пастанова ад 9 жніўня 2010 года нумар 335 прынята праўленнем галоўнай банкаўскай установы краіны, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Чарговае змяненне стаўкі рэфінансавання накіравана на зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы. Гэта з"яўляецца важным фактарам забеспячэння эканамічнага росту, мадэрнізацыі і структурнай перабудовы вытворчасці ў мэтах выхаду на якасна новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Зніжэнню агульнага ўзроўню працэнтных ставак садзейнічае і стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне, у тым ліку невысокая інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым захоўваецца дадатны ў рэальным выражэнні ўзровень працэнтных ставак банкаў па рублёвых укладах, які істотна вышэйшы за даходнасць ад захоўвання грашовых сродкаў у замежнай валюце.
У першым паўгоддзі 2010 года Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання тры разы -- з 13,5 працэнта ў студзені да 12 працэнтаў гадавых у чэрвені. З 14 ліпеня яна была зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта да 11,5 працэнта. Такім чынам, па гэтаму паказчыку Нацыянальны банк увайшоў у той калідор, які вызначаны Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год (9-12 працэнтаў).
БЕЛТА