Палова беларусаў праз пяць гадоў займее высокахуткасны мабільны інтэрнэт
Гэта прадугледжана Стратэгіяй развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года, якая зацверджана пастановай Саўміна нумар 1174 ад 9 жніўня 2010 года.
Пры гэтым колькасць абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт на 100 жыхароў складзе 38 (цяпер 18,3).
Доля інтэграваных праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС) дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў у агульным аб’ёме дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для аказання электронных паслуг, да 2015 года складзе не менш як 20 працэнтаў. Таксама будуць сфарміраваны колькасныя паказчыкі і забяспечана іх дасягненне ў частцы аказання інтэрактыўных і транзакцыйных электронных паслуг рознымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, і не менш як на 50 працэнтаў скарочаны час чакання выніку аказання паслугі.
Згодна са стратэгіяй, да 2015 года ў Беларусі колькасць дзяржаўных органаў і арганізацый, якія скарацілі сукупныя выдаткі на эксплуатацыю дзяржаўных інфармацыйных сістэм за кошт карыстання паслугамі спецыялізаваных арганізацый, складзе не менш як 10 працэнтаў ад колькасці арганізацый, якія эксплуатуюць дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы.
Доля даследаванняў і распрацовак у сферы
БЕЛТА