Цана на газ вырасла на 13,2%

Источник материала:  
11.08.2010 12:40 — Новости Экономики

У Беларусі цана на газ для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 11 жніўня гэтага года павялічылася з 632 505 да 716 000 рублёў за тысячу кубамэтраў без падатку на дабаўленую вартасьць, або на 13,2%.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 5 жніўня 2010 году № 122.

Павелічэньне кошту тлумачыцца падаражэньнем цаны закупу расейскага прыроднага газу, а таксама зьменай агульных эканамічных умоваў гаспадараньня для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Белорусы предпочитают хранить деньги в банках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика