У верасні ў Беларусі можа запрацаваць сістэма венчурнага фінансавання
Сістэма венчурнага фінансавання можа запрацаваць у Беларусі з верасня гэтага года, паведаміў 5 жніўня на
Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам будзе прынята палажэнне аб укараненні ў краіне сістэмы венчурнага фінансавання. «Пасля гэтага сумесна з зацікаўленымі структурамі, — а гэта ў першую чаргу замежныя банкі, замежныя інвестыцыйныя фонды, — пачнём адпрацоўваць на практыцы гэты механізм», — сказаў Войтаў.
Як паведаміў кіраўнік дзяржкамітэта, ужо паступілі «прапановы ад шэрагу інвестыцыйных фондаў з ААЭ, Катара, Расіі аб тым, каб паўдзельнічаць у структуры венчурнага фанансавання». «Самым найбліжэйшым часам мы гэтыя прапановы разгледзім і, па магчымасці, будзем прыцягваць рэсурсы з суфінансаваннем праектаў з боку Беларусі», — сказаў ён.
Паводле слоў Войтава, ад 30% да 50% фінансаванне праектаў будзе ажыццяўляцца беларускім бокам, астатнія сродкі плануецца прыцягваць звонку.
Кіраўнік дзяржкамітэта таксама паведаміў, што з дапамогай венчурнага фінансавання будуць рэалізоўвацца праекты ў сферы вытворчасці медыцынскай тэхнікі, машынабудавання, біятэхналогій,
***
Венчурнае фінансаванне — гэта доўгатэрміновыя (5–7 гадоў) высокарызыкавыя інвестыцыі прыватнага капіталу ў акцыянерны капітал зноў ствараных малых высокатэхналагічных перспектыўных кампаній (ці прадпрыемстваў, якія добра ўжо зарэкамендавалі сябе), арыентаваных на распрацоўку і вытворчасць навукаёмістых прадуктаў, для іх развіцця і пашырэння з мэтай атрымання прыбытку ад прыросту кошту ўкладзеных сродкаў.
БелаПАН