Мінэканомікі: Увайсці ў 30-у краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу Беларусь можа ўжо ў 2011-м
«Да гэтага часу распрацаваны комплекс мер, скіраваных на ўваходжанне Беларусі ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу, — адзначыў ён у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН. — Меры, якія плануецца прыняць для дасягнення гэтай задачы, ахопліваюць шырокае кола пытанняў, ад падаткаабкладання да ліквідацыі прадпрыемстваў», — паведаміў намеснік міністра.
Садзейнічаць павышэнню рэйтынгу Беларусі, паводле яго слоў, будуць змены, прынятыя ў закон «Аб гаспадарчых таварыствах».
«Падчас распрацоўкі гэтага законапраекта мы цесна працавалі ў тым ліку з экспертамі Сусветнага банка», — адзначыў Мельнікаў. У дакуменце, дадаў ён, улічаны многія рэкамендацыі СБ.
У новым законе, які прэзідэнт падпісаў 15 ліпеня, адлюстравана, у прыватнасці, рэкамендацыя Сусветнага банка, што тычыцца раскрыцця інфармацыі.
«Інфармацыя пра здзелкі, ажыццёўленыя пры зацікаўленасці афіляваных асоб гаспадарчых таварыстваў, будзе падлягаць абавязковаму раскрыццю. Акрамя таго, улічаны іскавыя магчымасці акцыянераў: цяпер яны змогуць абскардзіць у судзе здзелкі, якія яны палічаць незаконнымі», — растлумачыў Мельнікаў.
Зараз, паведаміў намеснік міністра, у краіне налічваецца больш за 40 тысяч гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку 1 тысяча 958 адкрытых акцыянерных таварыстваў і 33 тысячы таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.
Беларусь займае
Тым не менш, паводле звестак урада, паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Сусветнага банка стрымліваюць некаторыя фактары. «Гэта ў першую чаргу падаткаабкладанне, дзе мы займаем
Рэйтынг «Вядзенне бізнесу — 2011» будзе апублікаваны ў верасні 2010 года. Беларускі ўрад разлічвае, што паляпшэнне пазіцый рэспублікі ў гэтым рэйтынгу дасць магчымасць павялічыць інвестыцыйную прывабнасць краіны.
БелаПАН