Курс рубля адносна карзіны замежных валют з пачатку года знізіўся на 0,75%

Источник материала:  
02.08.2010 12:50 — Новости Экономики
Курс беларускага рубля адносна карзіны замежных валют з пачатку года знізіўся на 0,75% і з 2 жніўня ўстаноўлены на ўзроўні Br1044,01.

Паводле Нацбанка, з пачатку года даляр ЗША ўмацаваўся адносна беларускага рубля на 3,88%, еўра знізілася на 5,42%, расійскі рубель умацаваўся на 4,08%.

Раней старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч заяўляў, што ў Беларусі ёсць усе неабходныя ўмовы для таго, каб ваганні курсу беларускага рубля да карзіны валют да канца года заставаліся ў калідоры +/- 2-3%. Курс беларускага рубля да карзіны валют на працягу першага паўгоддзя заставаўся стабільным, не было яго рэзкіх ваганняў, і ў цэлым па выніках паўгоддзя беларускі рубель умацаваўся да карзіны валют на 1,1%. Паводле чаканняў Нацбанка, і да канца года курс беларускага рубля будзе заставацца стабільным.-

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Швейцарии собирают вагоны для минской электрички

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика