Нацбанк: Сёння адсутнічае неабходнасць для прыцягнення новых крэдытаў МВФ

Источник материала:  
30.07.2010 09:37 — Новости Экономики
Сёння адсутнічае неабходнасць для прыцягнення ў Беларусь новых крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду, заявіў 29 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч.

«Што да абмеркавання рэальнай праграмы з МВФ і ці будзе яна, то гэтае пытанне будзе вырашацца падчас будучых місій. Пакуль пытанне аб прыцягненні новых пазык не абмяркоўваецца», — заявіў Пракаповіч.

Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што «МВФ нікому не выдзяляе рэсурсы без выканання асаблівых умоў, а гэтыя ўмовы не заўсёды спрыяюць эканамічнаму развіццю краіны. Таму да МВФ мала хто звяртаецца».

Паводле слоў Пракаповіча, Беларусь мае намер працягваць супрацоўнічаць з МВФ. «У нас добрыя перспектывы для супрацоўніцтва. Тым больш ёсць магчымасці вырашаць задачы на больш ільготных умовах», — адзначыў Пракаповіч.

«У МВФ з’яўляюцца новыя праграмы, якімі мы можам пакарыстацца ў будучыні», — дадаў ён.

Нагадаем, у канцы сакавіка 2010 года Беларусь атрымала апошні транш крэдыту МВФ на 670 млн. долараў у межах праграмы крэдытавання stand-by ў 3,5 млрд. долараў, зацверджанай у канцы 2008 года.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←Железнодорожный состав с венесуэльской нефтью прибывает сегодня в Новополоцк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика