Пётр Пракаповіч: Павелічэнне зарплаты да
Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што асновай эканамічнага росту краіны з’яўляецца знешні і ўнутраны попыт. «І калі мы не будзем нарошчваць зарплату, гэта значыць не будзем нарошчваць спажывецкія здольнасці насельніцтва, у нас няма будучыні, і не будзе развіцця эканомікі», — лічыць ён.
У нас эканоміка еўрапейскага кшталту, дзе галоўнае — павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, — падкрэсліў Пракаповіч. — І калі гэтую галоўную мэту мы не выконваем, тады нам трэба выбраць іншую мадэль і развівацца па іншых шляхах».
Пракаповіч перакананы, што павышэнне зарплаты да 500 долараў — «рэальная аб’ектыўная неабходнасць, якая ўвогуле не павінна абмяркоўвацца».
«Пытанне ў іншым. Адразу трэба павышаць ці ў
Тым не менш Пракаповіч перакананы, што «ёсць усе магчымасці, каб забяспечыць да канца года павелічэнне ў цэлым па краіне зарплаты да 500 долараў». Паводле яго слоў, ёсць прадпрыемствы, дзе гэты паказчык «даўно выканалі і перавыканалі». «А на тых прадпрыемствах, дзе нізкія зарплаты, трэба шукаць новыя падыходы, рэалізоўваць новыя інвестыцыйныя праекты, праводзіць мадэрнізацыю, выпускаць новую прадукцыю і рэзка нарошчваць зарплату», — заявіў кіраўнік Нацбанка.
Ён нагадаў, што на наступную пяцігодку запланаваны рост зарплаты да ўзроўню не менш за 1.000 долараў. «Гэта значыць, што вытворчасць працы павінна як мінімум павялічыцца ў два разы. І калі зараз мы не правядзем мадэрнізацыю, потым будзе цяжэй», — сказаў Пракаповіч.
Старшыня Нацбанка перакананы, што зараз найбольш спрыяльны перыяд для прыцягнення інвестыцый і правядзення маштабнай мадэрнізацыі эканомікі: «У свеце ёсць грошы, абсталяванне. Мы можам хутка прыцягнуць неабходныя інвестыцыі, абсталяванне, каб у кароткія тэрміны мадэрнізаваць эканоміку і стварыць цэлую сетку новых галін і новых прадпрыемстваў».
БелаПАН