Долар стаіць непахісна
29.07.2010 13:13
—
Новости Экономики
Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 29 ліпеня не змяніўся і склаў 2.975 рублёў.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічала 25 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 37 млн. 478 тыс. (попыт — 37 млн. 478 тыс., прапанова — 34 млн. 60 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,04 рубля да 98,45. Аб"ём таргоў склаў 431 млн. 318 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 357 млн. 997 тыс., прапанова — 431 млн. 318 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічала 25 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 25 млн. 114 тыс. (попыт — 25 млн. 119 тыс., прапанова — 19 млн. 412 тыс.), а курс вырас на 3 рублі да адзнакі 3.876 рублёў за еўра.
Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН.
Марына Носава, БелаПАН.