У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Керымавым

Источник материала:  
28.07.2010 13:22 — Новости Экономики
У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Сулейманам Керымавым адносна продажу акцый кампаніі. Як заявілі БелаПАН на прадпрыемстве, «пра зацікаўленасць Керымава ў куплі акцый стала вядома са СМІ, пэўнай інфармацыі наконт гэтага няма».

У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Керымавым
Сулейман Керымаў, dni.ru

Пра цікавасць расійскага мільярдэра да куплі акцый «Беларуськалія» 28 ліпеня паведамілі расійскія «Ведомости». Як заявіла выданню крыніца, блізкая да аднаго з акцыянераў «Уралкалія» (кантрольны пакет належыць Керымаву), мільярдэр нядаўна сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ад імя «Уралкалія» прапанаваў купіць кантрольны пакет «Беларуськалія». Паводле інфармацыі крыніцы, за 51% прадпрымальнік прапанаваў 7,5 млрд. долараў.

Супрацоўнік дзяржбанка, з якім бізнесмен вёў перамовы аб фінансаванні такой здзелкі, заявіў «Ведомостям», што Керымаў сапраўды цікавіцца купляй акцый «Беларуськалія». Але размова не ідзе пра набыццё кантрольнага пакета.

Паводле яго слоў, беларусы вельмі дорага ацэньваюць «Беларуськалій» — у 20–30 млрд. долараў.

Раней першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь не мае намеру прадаваць ні кантрольны, ні блакіравальны пакет акцый «Беларуськалія». «Гэта вельмі значны актыў, мы ім раскідвацца не маем намеру», — заявіў Сямашка 30 чэрвеня, выступаючы ў парламенце.

Разам з тым першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што Беларусь гатова прадаць прыкладна 20% акцый прадпрыемства прыблізна за 6–7 млрд. долараў.

Аналітык «Банка Москвы» Юрый Волаў у інтэрв’ю БелаПАН заявіў,

што заяўлены кошт «Беларуськалія», калі параўноўваць беларускае прадпрыемства з аналагічнымі актывамі, даволі высокі.

«Па магутнасцях „Беларуськалій“ у 1,5 разу большы за расійскі „Уралкалій“. Увесь пакет акцый расійскага вытворцы ўгнаенняў нядаўна быў ацэнены ў 10 млрд. долараў. Адпаведна 100% акцый „Беларуськалія“ павінны каштаваць 15 млрд. долараў», — падкрэсліў эксперт.

У ліку асноўных пакупнікоў акцый «Беларуськалія» называюць кітайскі холдынг Sinofert і кампанію China Blue Chemicar.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←Рост экспорта обернулся ростом неплатежей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика