Радзевіч: "Мы стаім на стадыі стварэння СП па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Сірыі"
27.07.2010
—
Новости Экономики

Апрача таго, беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні СП па вытворчасці аўтобусаў МАЗ, паведамляе БелаПАН.
Башару Асаду былі паказаны ўзоры тэхнікі, што выпускаецца прадпрыемствам. Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" Анатоль Дзядкоў, МАЗ выпускае прыкладна 400 мадэляў тэхнікі. З-за мяжы пастаўляецца 50% камплектуючых, у тым ліку з Расіі і еўрапейскіх краін. Экспартуецца 80% прадукцыі. Паводле слоў Дзядкова, з 1997 года ў Сірыю было пастаўлена больш як 5 тысяч адзінак тэхнікі. Намеснік гендырэктара таксама зазначыў, што прадпрыемства "ўкладвае значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці — каля 150 млн. долараў у год".
Крынiца: Народная Воля