Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб’ёме $600 млн
Пра размяшчэнне еўрааблігацый паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Паводле слоў міністра, даходнасць аблігацый — 8,75%. «Купон 8,75% адпавядае ацэнцы ўсяго рынку. Тут не мы дыктуем палітыку, тут ацэнка інвестараў. Таму мы зыходзім з таго, як нас ацэньваюць інвестары і наколькі эфектыўна мы з імі папрацавалі», — цытуе яго агенцтва БЕЛТА.
Агенцтва Standard & Poor’s прысвоіла папярэдні рэйтынг беларускім аблігацыям на ўзроўні B+.«Гэта папярэдні рэйтынг. Ён можа ўдакладняцца па факту выпуску. Гэта стандартная ацэнка, зыходзячы з ацэнкі эмітэнта перш за ўсё», — растлумачыў Андрэй Харкавец.
Як паведамлялася, указам № 245 ад 13 мая Савету Міністраў Беларусі прадастаўлена права ў 2010–2011 гадах выпусціць аблігацыі на суму да $2 мільярдаў з тэрмінам абарачэння не менш як 5 гадоў і размяшчэннем іх за межамі краіны.
Указ прыняты ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку. Выпуск аблігацый дазволіць ураду не браць крэдытаў ад МВФ ці Расіі. Іх можна атрымаць пад значна ніжэйшы працэнт, аднак МВФ звязваў выдачу крэдытаў з выкананнем эканамічных, а Масква —
Высокае апрацэнтаванне беларускіх аблігацый выклікана як сумневамі ў сярэднетэрміновай стабільнасці беларускай эканомікі, так і навіною: Беларусь выпусціла еўрааблігацыі ўпершыню, а першы блін, як кажа прымаўка, сабаку.
Сяргей Гезгала