Сідорскі: Беларусь гатова да
Сідорскі нагадаў, што нядаўна па запрашэнні ўрада Беларусь наведала дэлегацыя Мінпрама Сірыі. Яна азнаёмілася з вытворчасцю колавых цягачоў і буйной кар’ернай тэхнікі. Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у тым, каб такія вытворчасці былі арганізаваны ў Сірыі, сказаў прэм’ер. «Я пацвярджаю, што мы гатовы стварыць такія вытворчасці», — заявіў Сідорскі.
Ён таксама падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў стварэнні на тэрыторыі Сірыі зборачнай вытворчасці аўтобусаў МАЗ. «Тэхніка МАЗ мае высокую якасцьі канкурэнтаздольнасць», — сказаў Сідорскі, звяртаючыся да прэзідэнта Сірыі.
Кіраўнік урада адзначыў, што беларускі бок падчас сустрэч з сірыйскімі дэлегацыямі заўсёды імкнецца да пошуку новых падыходаў, каб ліквідаваць перашкоды для нарошчвання тавараабароту. Адным з такіх захадаў можа стаць арганізацыя авіяцыйных зносін паміж Мінскам і Дамаскам. «Мы гатовы рэалізаваць і гэты праект», — заявіў Сідорскі.
Акрамя таго, ён адзначыў, што сірыйскі бізнес можа прапанаваць шэраг цікавых праектаў для рэалізацыі ў Беларусі. У прыватнасці, беларускі бок, паводле слоў кіраўніка ўрада, зацікаўлены ў стварэнні сумеснай вытворчасці лекавых прэпаратаў на тэрыторыі Беларусі для рэалізацыі іх на тэрыторыі Мытнага саюза.
У сваю чаргу прэзідэнт Сірыі заявіў, што яго краіна зацікаўлена ў далучэнні да зоны свабоднага гандлю з краінамі Мытнага саюза. «Мы хочам, каб Беларусь аказала нам падтрымку ў гэтым пытанні. Гэта будзе спрыяць развіццю
Кіраўнік Сірыі пазітыўна ацаніў прапановы беларускага боку па арганізацыі авіяцыйных зносін паміж сталіцамі дзвюх краін. Іх адсутнасць перашкаджае развіццю дзелавых сувязяў, лічыць Асад.
Нагадаем, прэзідэнта Сірыі падчас цяперашняга візіту ў Мінск суправаджае вялікая дэлегацыя дзелавых колаў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 117 кампаній.
27 ліпеня Башар Асад плануе наведаць Мінскі аўтамабільны завод. У гэты ж дзень Беларуская
Андрэй Кажамякін, БелаПАН