23.07.2010 16:45
—
Новости Экономики
Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва Віктар Каваленка. Мяркуецца, што фармат мерапрыемства будзе аналягічны Лёнданскаму інвэстыцыйнаму форуму 2008 году і леташняму Беларускаму інвэстыцыйнаму форуму, які прайшоў у Менску.
Паводле слоў спадара Каваленкі, "сёлета ў Нямеччыне мы спрацуем крэатыўна (і гэта лягічна — набываем досьвед), прапануючы патэнцыйным інвэстарам найбольш значныя інвэстыцыйныя праекты".
На форуме выступяць прэм"ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, віцэ-прэм"ер Андрэй Кабякоў, міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода