Еўрасаюз канкуруе з Беларуссю ў пастаўках сухога малака ў Расію
22.07.2010 11:20
—
Новости Экономики
Еўрапейскія краіны пачалі замяшчаць Беларусь у пастаўках у Расію малочных прадуктаў. Найперш гэта тычыцца сухога малака,.
Выканаўчы дырэктар Малочнага саюзу Расіі Ўладзімір Лабінаў адзначыў, што асноўным пастаўшчыком сухіх малочных прадуктаў у Расію на працягу апошніх гадоў была Беларусь. Сёлета ў структуры імпарту сухіх малочных прадуктаў доля еўрапейскіх краін далёкага замежжа расце. Беларусь нават пры росце аб’ёмаў вытворчасці малака сёння не ў стане задаволіць той аб’ём спажывання, які складаецца ў Расіі.
Пры гэтым эксперт заявіў, што беларуская малочная прадукцыя, у прыватнасці, сухія малочныя прадукты, даражэйшая за прадукты, якія пастаўляюцца з Еўропы або з Новай Зеландыі.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё