У Беларусі намалочаны першы мільён тон збожжа

Источник материала:  
21.07.2010 14:22 — Новости Экономики
Па стане на 21 ліпеня гаспадаркі намалацілі 1 млн. 86,9 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га, паведамляе Мінсельгасхарч. Гэта ў 8,5 разу больш за леташні паказчык, калі на 21 ліпеня было намалочана 125,9 тысяч. тон збожжа.

На сёння збожжавыя і зернебабовыя прыбраныя з 351,1 тыс. га, што складае 14,4% ад плошчы пасеваў, якія падлягаюць уборцы.

Па агульным валавым зборы збожжа лідзіруе Гомельская вобласць, дзе намалочана 338,4 тысячы тон збожжа. У Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 213,9 тыс. тон, у Магілёўскай — 194,8 тыс. тон, Мінскай — 166 тыс. тон, Гродзенскай — 89 тыс. тон, Віцебскай — 85 тыс. тон.

Нагадаем, сёлета ставіцца задача сабраць каля 10 млн. тон збожжавых (летась ураджай збожжавых склаў прыкладна 9 млн. тон). Збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць прыбраныя на плошчы 2,437 млн. га.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Гомельщина завалит Беларусь виноградом и чесноком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика