Сідорскі: ВУП Беларусі за 2011-2015 гады павінен павялічыцца ў 1,6 раза
У аснове павышэння валавога ўнутранага прадукту, на думку прэм"ер-міністра, павінна быць маштабная паскораная мадэрнізацыя эканомікі, а таксама стварэнне новых прарыўных напрамкаў. Гэта прадыктавана тым, што ў рэспубліцы не шмат сыравінных рэсурсаў. Эканоміка вельмі залежыць ад імпарту энерганосьбітаў, сыравіны. "Рэчаіснасць вядзе да таго, каб жыць за кошт высокай кваліфікацыі, інтэлекту спецыялістаў, развіцця маларэсурсаёмістых высокатэхналагічных вытворчасцей з высокай доляй дабаўленай вартасці", - сказаў Сяргей Сідорскі.
Прэм"ер-міністр падкрэсліў, што на першае месца ў бліжэйшыя 5 гадоў урад будзе ставіць якасныя паказчыкі развіцця эканомікі."Гэта перш за ўсё рэнтабельнасць продажаў, тэмпы росту прадукцыйнасці працы, экспарт тавараў і паслуг", - растлумачыў ён.-0
БЕЛТА