Пастаўкі з Расеі Беларусь аднесла да "пагрозы нацыянальнай бясьпецы"
21.07.2010
—
Новости Экономики
Беларусь шукае альтэрнатыўных Расіі пастаўшчыкоў нафты і газу, прапісана ў Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі, ухваленай Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак заявы носяць палітычны характар: таньней, чым у Расеі, купляць энэргарэсурсы няма ў каго, лічаць экспэрты. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект новай Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі Беларусі.
У ёй упершыню да ліку «рызыкаў» і «пагрозаў» нацыянальнай бясьпецы аднесеныя складанасьці з пастаўкамі ў Беларусь энэрганосьбітаў з Расеі (нафты і газу). Гаворка ідзе аб магчымых рэзкіх ваганьнях коштаў і/або абмежаваньнях аб'ёмаў паставак, – піша інтэрнэт-рэсурс Газэта.ру.
У чэрвені расейскі віцэ-прэм'ер Ігар Сечын заявіў, што можа быць уведзена пошліна на газ, які пастаўляецца ў Беларусь. Між тым 95% электраэнэргіі ў Беларусі выпрацоўваецца як раз за кошт спальваньня газу, і іншых яго пастаўшчыкоў, акрамя Расеі, у Беларусі пакуль няма.
Расея ўжо памяняла і пошліну на нафту. Да пачатку 2010-га Расея пастаўляла ў Беларусь нафту з ужываньнем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны. Але ад пачатку 2010 году такая практыка спынілася. Адзіная саступка, якую пакінула расейскае кіраўніцтва: Расея паставіць у Беларусь у 2010 годзе 6.300.000 тон нафты бяспошлінна, астатні аб'ём нафты будзе абкладацца 100-працэнтнай экспартнай пошлінай. Акрамя таго, Расея пачала спаганяць мытныя пошліны на пастаўляныя ў Беларусь прадукты нафтаперапрацоўкі – раней яны не абкладаліся пошлінай.
У такой сытуацыі беларускае кіраўніцтва ўзялося за пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты і газу. Увесну Аляксандр Лукашэнка пабываў у Вэнэсуэле, дзе заключыў дамову аб пастаўках у Беларусь вэнэсуэльскай нафты маркі «Санта-Барбара» (прыдатнай для перапрацоўкі на беларускіх заводах). Нафта ідзе танкерамі да Ўкраіны, а там у Беларусь па чыгунцы. Афіцыйнае пагадненьне аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сёлетнім сакавіку; агульны аб'ём паставак павінен скласьці за 12 месяцаў каля 4 млн. тон. У сярэднетэрміновай пэрспэктыве Беларусь плянуе павялічыць аб'ём закупак нафты ў Вэнэсуэле да 10 млн. тон, што адпавядае прыкладна 50% агульнага гадавога аб'ёму нафтаперапрацоўкі ў рэспубліцы.
Cупраць паставак з Вэнэсуэлы ўжо пратэстуе Турцыя: ёй не патрэбная рызыка аварыі з разьліву нафты ў перагружаным Басфорскім праліве....
Акрамя таго, Беларусь і Вэнэсуэла стварылі сумеснае прадпрыемства «Петройл СБ, С. А.» па рэалізацыі прадуктаў перапрацоўкі вэнэсуэльскай нафты. У ім 25% належаць Менску, 75% – Каракасу. Пры гэтым вэнэсуэльская нафта пастаўляецца ў Беларусь у рэжыме мытнай тэрыторыі, то бок 100% нафтапрадуктаў, выпрацаваных з гэтай нафты, экспартуюцца. Да прыкладу, нафтапрадукты, атрыманыя ў выніку перапрацоўкі першай партыі вэнэсуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ, былі прададзеныя на Ўкраіну. Беларусь ня толькі возіць да сябе нафту з Вэнэсуэлы, але і здабывае яе там. Беларускім нафтаздабыўцам (ВА «Беларуснафта») у рамках дамоўленасьцяў з нацыянальнай нафтавай кампаніяй Вэнэсуэлы PDVSA некалькі гадоў таму быў перададзены ўчастак у басэйне ракі Арынока – т. зв. блёк «Хунін № 1». Гэтая нафта не паступае ў Беларусь – яна прадаецца ў Паўночную Амэрыку праз тую ж PDVSA, а дывідэнды дзеляцца прапарцыйна долям бакоў у праекце.
Іншым «нафтавым» напрамкам для Беларусі стаў Азэрбайджан. 2 ліпеня Лукашэнка наведаў Баку, дзе дамаўляўся з Ільхамам Аліевым менавіта аб пастаўках нафты (праз тэрыторыю Грузіі і Ўкраіны). Акрамя таго, Азэрбайджан хоча набыць нафтаперапрацоўчыя актывы, у тым ліку і заводы ў Беларусі.
Адначасова Беларусь разьвівае нафтавае супрацоўніцтва з Іранам. Па ўмовах пагадненьня, дзяржаўная кампанія «Беларуснафта» будзе з кастрычніка гэтага году здабываць нафту на радовішчы Джафэйр. У рамках праекту коштам 450 млн. даляраў будзе штодня здабывацца 40 тыс. барэляў нафты. Паводле прагнозаў беларускага віцэ-прэм'ера Сямашкі, Беларусь разьлічвае атрымліваць з Ірану да 1,5 млн. тон нафты ў год. Спэцыяльна пад гэты праект было таксама створана сумеснае беларуска-іранскае нафтаздабываючае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд".
"У пляне паставак нафты для Беларусі ўкраінская труба – аптымальны варыянт. Вазіць вэнэсуэльскую, іранскую ці азэрбайджанскую нафту па чыгунцы мільёнамі тон – гэта нерэальна. Ды і малаверагодна, што заяўленыя 4 млн. тон нафты сапраўды паступяць у гэтым годзе з Вэнэсуэлы ў Беларусь. Гэта больш за 40 танкераў, і супраць такіх паставак ужо пратэстуе Турцыя: ёй не патрэбная рызыка аварыі з разьліву нафты ў перагружаным Басфорскім праліве», – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Вальвачоў. Паводле экспэрта, у выпадку запуску ўкраінскага трубаправода Адэса-Броды, Беларусь зможа атрымліваць у абыход Расеі касьпійскую нафту ад Ірана і Азэрбайджана. І Грузія, несумненна, зацікаўленая ў гэтым: яна запрацуе на транзыце. Не выпадкова ж Менск і Тбілісі сёньня літаральна перажываюць «мядовы месяц».
Запасьціся газам на будучыню, каб перачакаць доўгі канфлікт, таксама не атрымаецца, бо аб'ём захоўваньня газу ў краіне маленькі...
Акрамя традыцыйных у Беларусі актыўна прапрацоўваецца праект па замяшчэньне расейскіх паставак прыроднага газу альтэрнатыўнымі крыніцамі.
Ключавое рашэньне – атрыманьне газу з тэрміналу для звадкаванага газу (ЗПГ), які будзе пабудаваны ў Літве (у Клайпедзе).
Будаўніцтва тэрміналу ў Клайпедзе пачнецца ў 2011 годзе і працягнецца 2-3 гады; яно ацэньваецца прыкладна ў 650 млн. эўра. Як мяркуецца, наяўнасьць уласнага тэрміналу дазволіць Беларусі атрымліваць звадкаваны газ з Нарвэгіі, Алжыру і Катару – гэтыя краіны ўжо гатовыя арганізаваць пастаўкі для Беларусі. У Беларусь газ будзе паступаць зь Літвы па магістральным трубаправодзе працягласьцю 285 км. У гэтым праекце гатовы фінансава паўдзельнічаць і Эўразьвяз. Пэрспэктывы будаўніцтва тэрміналу абмяркоўваліся падчас візыту ў Вільнюс кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу ў пачатку чэрвеня. Тады прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што рэалізацыя праекту будзе спрыяць «сур'ёзнай канкурэнцыі з расейскім газам, бо мы зможам ўвозіць газ з любых краін».
Для Беларусі важкі аргумэнт на карысьць будаўніцтва тэрміналу ЗПГ – адносна невысокі кошт гэтага энэргарэсурсу. Цяпер цана ЗПГ на эўрапейскіх рынках складае каля 150-170 даляраў за 1 тыс. куб. м, і яна паступова зьніжаецца. Плюс транспарціроўка можа абысьціся ў 40-50 даляраў за кожную тысячу кубамэтраў паліва. Выніковая цана ЗПГ – 190-210 даляраў за 1 тыс. куб. м. У II квартале 2010 году Беларусь купляла расейскі газ па $ 184 за тысячу «кубоў». Цэнавы арыентыр для Беларусі на 2011 год Газпром ужо агучыў – $ 250 за тысячу кубамэтраў.
Аднак рашэньнем ўсіх праблем Беларусі будаўніцтва тэрміналу ня стане. «Гэта дазволіць транспартаваць толькі невялікія аб'ёмы – іх хопіць на абмежаваны час канфлікту з Расеяй, але пастаянна Беларусь атрымліваць так газ ня зможа, бо гэта таксама нятанны варыянт. Запасьціся газам на будучыню, каб перачакаць доўгі канфлікт, таксама не атрымаецца, бо аб'ём захоўваньня газу ў краіне маленькі, менш за мільярд кубамэтраў. Пры аб'ёмах спажываньня каля 21 мільярдаў у год гэта не атрымаецца », – камэнтуе аналітык ІГ «Капітал» Зьміцер Аляксандраў.
Таму злазіць з расейскай нафтавай іголкі Беларусь наўрад ці будзе. Паводле экспэртаў, вялікіх праблем з Расеяй у Беларусі ўсё роўна няма, і таньней, чым з Расеі, Беларусі нафту і газ атрымаць няма адкуль, калі толькі хто-небудзь не будзе спэцыяльна гэтыя пастаўкі Беларусі субсыдаваць. «Але ў Вэнэсуэле гэтым ня будуць займацца, ім цяпер не да субсыдый Беларусі, гэтак жа як і Эўропе. Так што з магчымых варыянтаў застаецца толькі Казахстан. Тэарэтычна Беларусь можа заключыць з ім кантракт, але транзыт зноў жа будзе ісьці праз расейскія трубаправоды. У астатніх выпадках трэба выкарыстаць трубаправоды Эўрапейскай трубаправоднай сыстэмы. А тут Лукашэнка натыкаецца зноў жа на фінансавыя і палітычныя складанасьці», – рэзюмуе Аляксандраў.

Крынiца: Радыё Свабода