Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2-3%
Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 19 ліпеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку аб выкананні Асноўных кірункаў
«Як быў праінфармаваны прэзідэнт, усе задачы, пастаўленыя Асноўнымі кірункамі
Золатавалютныя рэзервы на 1 ліпеня ў нацыянальным вызначэнні перавышалі 6 млрд. долараў ЗША.
На 1 ліпеня 2010 года ў параўнанні з 1 ліпеня мінулага года крэдытная запазычанасць прадпрыемстваў перад банкамі вырасла ў 1,32 разу, «фактычна ўся патрэба ў крэдытаванні была забяспечаная». «Асаблівая ўвага» была нададзеная крэдытаванню дзяржаўных праграм, якое было павялічана ў 1,4 разу. Найбольш хуткімі тэмпамі развівалася льготнае крэдытаванне жылля. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яно вырасла ў 1,54 разу. Як заявіў Пракаповіч, у банкаўскай сістэме ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб забяспечыць далейшае крэдытаванне эканомікі. Ён «адзначыў важнасць таго, што крэдытаванне эканомікі забяспечваюць усе банкі, а не толькі дзяржаўныя».
За шэсць месяцаў працэнтныя стаўкі па крэдытах зніжаныя для юрыдычных асоб больш чым на 5 працэнтных пунктаў. Калі ў студзені ў сярэднім працэнтная стаўка па выдадзеных крэдытах складала больш за 21%, то па выніках чэрвеня — 16,5% у цэлым, а для юрыдычных асоб — у сярэднім 15,4%. Стаўка рэфінансавання за гэты перыяд зніжана з 14% да 11,5%. Пракаповіч падкрэсліў, што «работа па зніжэнні працэнтных ставак будзе працягвацца ў трэцім і чацвёртым кварталах».
Банкаўская сістэма забяспечана ў поўным аб’ёме неабходнымі рэсурсамі, заявіў Пракаповіч. Калі ў пачатку года ліквіднасць банкаў была недастатковай, то з сакавіка гэтая сітуацыя «кардынальна змянілася». Нацбанк «вымушаны забіраць лішнія грошы ў банкаў шляхам выкупу, продажу каштоўных папер і іншых кірункаў». Пракаповіч выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час «узрасце актыўнасць прадпрыемстваў, якія стануць больш прад’яўляць эфектыўных праектаў, і крэдытаванне ў другім паўгоддзі будзе ісці больш хуткімі тэмпамі, чым у першым».
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.