Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2-3%

Источник материала:  
Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2-3%Нацыянальны банк чакае, што да канца года курс беларускага рубля застанецца стабільным. Акрамя таго, існуюць усе ўмовы, каб ваганні беларускага рубля да канца года па-ранейшаму знаходзіліся ў калідоры плюс-мінус 2–3%.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 19 ліпеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў першым паўгоддзі 2010 года.

«Як быў праінфармаваны прэзідэнт, усе задачы, пастаўленыя Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, у першым паўгоддзі забяспечаны ў поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Курс беларускага рубля да кошыка валют на працягу паўгоддзя заставаўся стабільным і ў цэлым умацаваўся да кошыка валют на 1,1%.

Золатавалютныя рэзервы на 1 ліпеня ў нацыянальным вызначэнні перавышалі 6 млрд. долараў ЗША.

На 1 ліпеня 2010 года ў параўнанні з 1 ліпеня мінулага года крэдытная запазычанасць прадпрыемстваў перад банкамі вырасла ў 1,32 разу, «фактычна ўся патрэба ў крэдытаванні была забяспечаная». «Асаблівая ўвага» была нададзеная крэдытаванню дзяржаўных праграм, якое было павялічана ў 1,4 разу. Найбольш хуткімі тэмпамі развівалася льготнае крэдытаванне жылля. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яно вырасла ў 1,54 разу. Як заявіў Пракаповіч, у банкаўскай сістэме ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб забяспечыць далейшае крэдытаванне эканомікі. Ён «адзначыў важнасць таго, што крэдытаванне эканомікі забяспечваюць усе банкі, а не толькі дзяржаўныя».

За шэсць месяцаў працэнтныя стаўкі па крэдытах зніжаныя для юрыдычных асоб больш чым на 5 працэнтных пунктаў. Калі ў студзені ў сярэднім працэнтная стаўка па выдадзеных крэдытах складала больш за 21%, то па выніках чэрвеня — 16,5% у цэлым, а для юрыдычных асоб — у сярэднім 15,4%. Стаўка рэфінансавання за гэты перыяд зніжана з 14% да 11,5%. Пракаповіч падкрэсліў, што «работа па зніжэнні працэнтных ставак будзе працягвацца ў трэцім і чацвёртым кварталах».

Банкаўская сістэма забяспечана ў поўным аб’ёме неабходнымі рэсурсамі, заявіў Пракаповіч. Калі ў пачатку года ліквіднасць банкаў была недастатковай, то з сакавіка гэтая сітуацыя «кардынальна змянілася». Нацбанк «вымушаны забіраць лішнія грошы ў банкаў шляхам выкупу, продажу каштоўных папер і іншых кірункаў». Пракаповіч выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час «узрасце актыўнасць прадпрыемстваў, якія стануць больш прад’яўляць эфектыўных праектаў, і крэдытаванне ў другім паўгоддзі будзе ісці больш хуткімі тэмпамі, чым у першым».

Крынiца: Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Белорусские лифты и скоростные поезда будут поставляться в Грузию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика