Аб'яўлены адкрыты конкурс рыбных спецімпарцёраў

Источник материала:  
Аб'яўлены адкрыты конкурс рыбных спецімпарцёраўАб'яўлены адкрыты конкурс на вызначэнне імпарцёраў рыбнай прадукцыі з правам яе ўвозу ў Беларусь у 2011 годзе.Як паведаміла Міністэрства гандлю, дакументы прымаюцца па 15 жніўня ўключна. Сярод неабходных дакументаў у камісію павінен быць прадстаўлены пералік прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў, якія ўдзельнік конкурсу мае намер увозіць у Беларусь. Прэтэндэнт павінен мець уласныя ці арандаваныя халадзільныя камеры, складскія памяшканні, а таксама спецыяльны ўласны ці арандаваны аўтатранспарт і ўласную збытавую сетку на тэрыторыі рэспублікі. Неабходна ўказаць аб'ём увозу па кожным выглядзе (найменні) прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў у натуральным і грашовым выражэнні і аб'ём іх рэалізацыі, а таксама рэнтабельнасць рэалізацыі ўказаных тавараў.

Нагадаем, у красавіку гэтага года ўказам прэзідэнта ўнесены змяненні і дапаўненні ў правілы рэгулявання рыбнага рынку. Так, функцыя перададзена ад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання. Пакінута выключнае права дзяржавы на імпарт прэснаводнай рыбы, прадукты перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў. Іх імпартам будуць займацца юрыдычныя асобы, якія перамаглі на конкурсе. Марскую свежамарожаную рыбу цяпер змогуць імпартаваць любыя юрасобы без правядзення конкурсу.
Крынiца: Народная Воля
←Курсы валют, установленные Национальным банком Беларуси, и котировки наличного рынка на 20 июля 2010 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика