"Беларусы, па вялікім рахунку, крызіс нават не заўважылі "
19.07.2010
—
Новости Экономики
У 2010 годзе зарплаты і пенсіі ў Беларусі раслі не такімі хуткімі тэмпамі з-за сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць у мінулыя выхадныя.Аднак, паводле яго слоў, Беларусь ужо выходзіць з крызісу. Прычым беларусы, па вялікім рахунку, яго нават не заўважылі, мяркуе прэзідэнт. Да канца года сярэдняя зарплата ў Беларусі складзе 500 долараў ЗША ў эквіваленце, паабяцаў Лукашэнка. "Я нават не думаю пра тое, што мы можам 10—20 долараў не дацягнуць. Пастаўлена задача, і мы павінны яе дасягнуць", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Нагадаем, згодна з апошнімі звесткамі Белстата, намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата ў маі склала 1 млн. 158,4 рубля (прыкладна 386 долараў па цяперашнім курсе).
У 2011 годзе, паводле слоў Лукашэшнкі, упор будзе зроблены на павышэнне зарплат нізкааплачваных катэгорый работнікаў: у сельскай гаспадарцы, сістэме адукацыі і ахове здароўя. "Настаўнікаў, урачоў, нянечак, выхавацеляў у дзіцячым садку трэба "падцягваць". І калі мы ў наступным годзе ў два разы павялічым ім зарплаты і вырасце сярэдняя зарплата па краіне, тады ў людзей і настрой будзе добры", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Узровень зарплаты, падкрэсліў ён, неабходна падцягваць да сярэднееўрапейскага, паведамляе БелаПАН.

Крынiца: Народная Воля