Чарговы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыбыў у Адэсу

Источник материала:  
17.07.2010 15:50 — Новости Экономики

Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер "Мінерва Зое" з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі.

На борце танкера знаходзіцца 76.532 тоны нафты маркі "Санта-Барбара". Разгрузка пачнецца сёння вечарам і зойме двое сутак.

Гэта ўжо чацвёрты танкер з венесуэльскай нафтай "Санта-Барбара" для Беларусі. Першы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня. Уся гэтая нафта перапрацоўваецца на Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца з Адэсы цыстэрнамі па чыгунцы.

Як паведамлялася раней, пяты танкер ў якасьці эксперыменту будзе пастаўлены праз эстонскі порт Мууга, а затым па чыгунцы — на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венеэсуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Минск научится перерабатывать мусор по-немецки.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика