Танкер "Мінерва Зоя" з венесуэльскай нафтай прыбудзе ў порт Адэсы

Источник материала:  
Танкер "Мінерва Зоя" з венесуэльскай нафтай прыбудзе ў порт АдэсыЧарговы — чацвёрты — танкер  з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы раніцай 17 ліпеня.

Як паведамілі  у дыспетчарскай службе порта, цяпер судна праходзіць Басфорскі праліў. Плануецца, што танкер не будзе чакаць разгрузкі на рэйдзе, а адразу прышвартуецца да прычалу. На борце танкера знаходзіцца 76 тысяч 532 тоны нафты маркі "Санта-Барбара".

Танкер з першай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другой — 19 чэрвеня, трэцяй — 29 чэрвеня. Уся гэтая нафта перапрацоўваецца на Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца з Адэсы цыстэрнамі па чыгунцы.

Як паведамлялася раней, пяты танкер у якасці эксперыменту будзе пастаўлены праз эстонскі порт Мууга, а затым па чыгунцы — на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венесуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі, паведамляе БелаПАН.

Крынiца: Народная Воля
←Андрей Тур пообещал поставить барьер по созданию новых административных процедур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика