Што ў Беларусі расійскае?
Фота Юліі Дарашкевіч. |
Усе высокапрыбытковыя сегменты рынку аказаліся альбо часткова акупаваныя ўсходнім капіталам, альбо знаходзяцца ў сферы пільнага інтарэсу суседзяў. Іх кампаніі не толькі зарабляюць у Беларусі. Яны з’яўляюцца тут своеасаблівымі праваднікамі расійскіх каштоўнасцяў. Агляд найярчэйшых прадстаўнікоў бізнэсу Расіі на тэрыторыі нашай краіны.
Трубаправоды і запраўкі
Расійскую кампанію «Газпром», самую прыбытковую ў свеце па выніках 2009, варта разглядаць асобна ад іншых прадстаўнікоў нафтагазавага бізнэсу, бо столькі дыверсіфікаванай маёмасці няма ні ў кога іншага.
Апроч профільных актываў, варта ўзгадаць і пра ідэалагічныя рычагі «Газпрома». Тэлекампанія НТВ, а значыць, у прыватнасці, і «Хросны Бацька» — справа газпромаўскіх рук.
Нафта, газ, паліва
Больш за 80 заправак па ўсёй краіне мае «Лукойл» алігархаў Вагіта Алякперава і Леаніда Федуна. Гэта рэкорд для прыватных кампаній. Абагнаць іх па колькасці АЗС хоча «Татнафта», інтарэсы якой лабіруе пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. У татараў у мэтах адкрыццё 150 заправак, але пакуль не выкананая і траціна плану.
Банкі
З 32 банкаў, зарэгістраваных у Беларусі, восем заснаваныя на расійскіх грошах.
Банк
«Белгазпрамбанк», як вынікае з назвы, з’яўляецца даччынай структурай расійскага «Газпрамбанка». Усходнім суседзям належыць больш за 98% акцый. Рэшта дзеліцца на долю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі і «Белтрансгаза».
Расійскі «Внешэкономбанк» купіў беларускі «Белзнешэканомбанк»(98% акцый у расійцаў). І «Банк ВТБ» таксама на 71% належыць расійцам.
«МТБанк» на 64% належыць аўтахолдынгу
Адна з галоўных нагод для гонару беларускіх уладаў — прыватызацыйны продаж «Белпрамбудбанка». Ягоны пакупнік, расійскі «Сбербанк», заплаціў у канцы мінулага году $280 мільёнаў за 93% акцый і цяпер збіраецца выкупаць астатнія долі ў дробных акцыянераў.
Будаўніцтва
Першы мінскі хмарачос «Ветразь»,
«Ітэра» алігарха Ігара Макарава будзе мець 70% акцый у спраектаваным
А вось раёны «Маскоўскі» і «Лебядзіны» — супольная ініцыятыва беларускіх уладаў і мэра Масквы Юрыя Лужкова. «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія» атрымала прэстыжныя кавалкі зямлі пад жылыя дамы. Будаўніцтва першага з раёнаў ужо заканчваецца.
Мабільная сувязь
Галоўны гулец на мабільным рынку Беларусі — кампанія МТС. Яе нельга назваць выключна расійскай, бо ААТ «МТС» на чале з алігархам Уладзімірам Еўтушэнкавым валодае 49% акцый мабільнага аператара. Кантрольны пакет трывала трымае ў сваіх руках беларуская дзяржава. І зусім не збіраецца расставацца са сваёй доляй, нягледзячы на шматлікія захады расійскага боку.
Наўпростае дачыненне да мабільнай сувязі маюць сеткі салонаў сувязі. Уладальнік групы кампаній «Сувязны» Максім Нагаткоў прыйшоў на беларускі рынак у 2007 на месца мясцовай сеткі «Мегаплюс». Цяпер ягоны бізнэс у краіне прадстаўлены 24 салонамі ў сталіцы. Па ўсёй краіне іх колькасць перавышае сотню. Дзейнасць ажыццяўляецца пад сцягам ЗААА «Белая Вежа».
Прадстаўніцтва «Еўрасеткі» ў Беларусі з паказальным расійскім сцягам на шыльдзе заўсёды было ў цэнтры грамадскага абмеркавання. То кампанія не паразумелася з МТС, то абвяшчала пра магчымы сыход з беларускага рынку. Скандалы скончыліся адразу пасля таго як эпатажны алігарх Яўген Чычваркін прадаў бізнэс
Маркеты
Прадстаўніцтва Расіі ў беларускім рытэйле пакуль не моцнае, але расце. З гіпермаркетаў, апроч сумеснага «Прастора», усходнія грошы круцяцца толькі ў гродзенскім «Алмі». І тое яго ўзначальвае беларус па паходжанні Аляксандр Зарыбка, які з’яўляецца адным з суўладальнікаў расійскай групы кампаній «Вікторыя».
Капітал сталічных гіпермаркетаў «Прастор», які прынята лічыць вотчынай бярозаўца Юрыя Чыжа, па¬дзелены паміж ім і расійскім «Сёмым кантынентам». Расійская кампанія перажывае не найлепшыя часы. Яе даўгі перавышаюць $300 мільёнаў, і да адкрыцця новых «Прастораў» у спальных раёнах Мінска расійцы дачынення не мелі.
Сетка ўніверсамаў «Белмаркет» аперуе меншымі лічбамі тавараабароту. Яна пачала заваёўваць беларускі рынак з Жодзіна і Магілёва. Уладальнік — усё тая ж фрыдманаўская
Яўген Васількоў