Венесуэльская нафта аказалася нашмат даражэйшая за расійскую

Источник материала:  
14.07.2010 13:58 — Новости Экономики
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Беларусь у траўні 2010 г. імпартавала 79,8 тыс. тон нафты з краін далёкага замежжа па цане $656 даляраў за тону.

Менавіта ў траўні Беларусь атрымала першы танкер нафты з Венесуэлы. Кошт венесуэльскай нафты ўлады не раскрывалі, заяўляючы, толькі, што яе перапрацоўка з’яўляецца рэнтабельнай.

«Краіна купляе нафту ў Венесуэле «па добрым кошце». Калі купляць расейскую нафту з стоадсоткавым мытам, Беларусь нясе страты, а на венесуэльскай нафце — выйграе. На нафце, якую мы прывезлі з Венесуэлы, мы зарабілі, гэта плюс, а не мінус «, — сказаў літаральна два тыдні таму першы віцэ-прэм’ер РБ Уладзімір Сямашка.

Для параўнання кошт імпартаванай з Расіі нафты, паводле дадзеных Белстата, складае $398 за тону.

Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе закупіць у Каракаса 4 мільёна тон нафты ў 2010 годзе і 10 мільёнаў тон — у 2011 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Afn.by

←Россия ратифицировала два соглашения по Таможенному союзу и ЕврАзЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика