Балта-Чарнаморскі нафтаправод робіцца рэальнасцю
12.07.2010 22:07
—
Новости Экономики
Украіна і Беларусь у асобах першага віцэ-прэм"ера Андрэя Клюева і першага намесніка прэм"ера Уладзіміра Сямашкі падпісалі ў панядзелак у Кіеве пагадненне аб транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь. Пра гэта паведамілі крыніцы ва ўрадах краінаў.
Пагадненне паўстала на аснове дамоўленасцяў прэзідэнтаў Лукашэнкі і Януковіча.
Венесуэльская нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў Адэсу, а адтуль — чыгункай да Мазыра. У 2010 годзе мае быць пастаўлена 4 млн т. У 2011-м — 10 мільёнаў. Ад 2011-га можа пачацца выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пампавання гэтых аб"ёмаў.
Чарговая сустрэча віцэ-прэм"ераў запланаваная на верасень. На яе маюць быць падрыхтаваныя дадатковыя пагадненні.
Калі праект удасца ажыццявіць, упершыню будзе дасягнутая дыверсіфікацыя крыніцаў паставак энерганосьбітаў у Беларусь. Да апошняга часу Беларусь заставалася краінай, якая татальна залежыць ад паставак вуглевадародаў з Расіі.
Экспартаваць:
Мікола Бугай
Мікола Бугай