"У краіне зашмат новабудоўляў"

Источник материала:  
"У краіне зашмат новабудоўляў"У краіне неабходна скарачаць колькасць залішніх новабудоўляў і аб’ектаў, якія не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе паездкі ў Віцебскую вобласць 9 ліпеня.

Гэтая заява Лукашэнкі прагучала нібы папярэджанне пра будучае запавольванне эканомікі. Менавіта да яго прывядзе скарачэнне дзяржаўных інвестыцый у будаўніцтва. Будаўніцтва было рухавіком, які ўтрымаў беларускую эканоміку ад крызіснага падзення.

Тэмпы росту інвестыцый апошняе дзесяцігоддзе складалі стабільна больш за 20% у год. Сацыяльнае будаўніцтва было адным з галоўных кірункаў дзяржаўнага інвеставання.

Паводле слоў Лукашэнкі, у свой час былі шырока разгорнуты маштабныя праекты і ўведзена доссыць адукацыйных, медыцынскіх і іншых установаў. У наступным годзе будуць узводзіцца «толькі тыя аб’екты, якія сапраўды неабходныя».

«Нам трэба сёлета паскорыцца, а ў будучыні — завяршыць будаўніцтва ўсіх сацыяльных аб’ектаў», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, больш сродкаў будзе ўкладвацца ў праекты, якія хутка акупляюцца.

Тэма новабудоўляў паўстала ў часе абмеркавання прапановаў Віцебскага аблвыканкама па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце аб’ектаў Віцебска. Лукашэнка наведаў Віцебск з нагоды фестывалю «Славянскі базар».

Рост цэнаў на расійскія энэрганосьбіты павялічвае расходную частку бюджэту краіны. У выніку паўстае неабходнасць скарачэння расходаў.

Аляксандр Лукашэнка і ў мінулым паслядоўна рыхтаваў грамадскую думку да непапулярных крокаў: ліквідацыі льготаў ці пабудовы АЭС.

Крынiца: БелаПАН

←Carlsberg Group увеличил свою долю в ОАО "Пивзавод Оливария"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика