Крэдыты і дэпазіты зменшацца яшчэ на 0,5%
08.07.2010 13:05
—
Новости Экономики
З 14 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі зноў знізіць стаўку рэфінансавання на 0,5%. Цяпер яе ўзровень будзе складаць 11,5% гадавых. Апошні раз зніжэнне адбылося 12 траўня - таксама на 0,5%.
Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год прадугледжваецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 9-12% гадавых, а ставак па крэдытах - да 12-15% гадавых.Стаўка рэфінансавання ўплывае на працэнты па крэдытаз і дэпазітах.
Маленькая стаўка бывае пры нізкай інфляцыі і стабільнасці эканомікі.ЯВ