Тэхніка "Амкадор" паедзе ў Саудаўскўю Аравію
Як паведамілі у прэс-службе прадпрыемства, падчас візіту на "Амкадор" члены дэлегацыі асабліва зацікавіліся франтальнымі і універсальнымі пагрузчыкамі грузападымальнасцю 3, 4 і 5 тон. Прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі выказалі свой намер набыць гэтую тэхніку для наступнай здачы ў арэнду. "Чакаецца, што гэты візіт будзе садзейнічаць ўстанаўленню новых дзелавых кантрактаў і прасоўванню прадукцыі ААТ на перспектыўны рынак гэтай найбуйнейшай дзяржавы Аравійскага паўвострава", — падкрэслілі ў прэс-службе, паведамляе БелаПАН.
У цэлым прадстаўнікі бізнес-колаў Саудаўскай Аравіі заявілі пра сваю вялікую цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю і намеры ўкласці інвестыцыі ў шэраг яе кампаній. У спісе патэнцыяльных аб'ектаў і кірункаў — вытворчасць тэхнікі і абсталявання для рамонту і будаўніцтва дарог, арганізацыя выстаў беларускай прадукцыі ў Саудаўскай Аравіі і іншае.