Абама вылучае $2 млрд на развіццё геліяэнергетыкі
04.07.2010 12:36
—
Новости Экономики
Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у суботу, што вылучыць крэдыт у памеры $2 млрд дзвюм кампаніям, якія працуюць у сферы вытворчасці сонечнай энергіі. Abengoa Solar Inc і Abound Solar Manufacturing спадзяюцца з дапамогай атрыманага крэдыту развіць сваю вытворчасць.
Абама прысвяціў тэме сонечнай энэргіі вялікую частку свайго штотыднёвага радыёзвароту да амерыканцаў.
СГ