Чарніцы будуць пастаўляць у Італію і Кітай
«Чарніцы з’яўляюцца важкай пазіцыяй экспарту. Паводле інфармацыі замежных крыніц, беларускія чарніцы ўтрымліваюць больш карысных рэчываў, чым украінскія. Гэта пацверджана лабараторнымі даследаваннямі», — сказала Скіндэр.
Яна паведаміла, што летась у Кітай была пастаўлена партыя чарніц, якая выкарыстана фармацэўтычнай прамысловасцю. Значны аб’ём экспарту прыпадае на краіны Балтыі. У 2010 годзе ўсяго за мяжу было пастаўлена 4 тысячы тон чарніц.
Спецыяліст адзначыла, што еўрапейскія краіны пакуль не вызначыліся з цаной закупкі на чарніцы. «Мы спадзяемся, што цэны будуць вызначаны на наступным тыдні. У сувязі з наступствамі паводкі ў Польшчы мы прагназуем, што беларуская ягада будзе запатрабаваная. Мы пакуль займаем пазіцыю чакання», — растлумачыла Скіндэр.
Паводле інфармацыі Белкаапсаюза, за студзень—май 2010 года на экспарт было пастаўлена прадукцыі на 18,4 млн. долараў, што на 30,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Станоўчае сальда знешняга гандлю склала 11,5 млн. долараў.
БелаПАН