Источник материала:  
01.07.2010 11:23 — Новости Экономики
У «Газпроме» пакуль не каментуюць магчымасць падпісання пагаднення аб транзіце газу з Беларуссю.

Пра гэта заявілі ў прэс‑службе расійскай кампаніі.

«Усе каментарыі будуць магчымыя толькі пасля падпісання адпаведных дакументаў»,

— сказаў начальнік аддзела па працы з расійскімі СМІ Андрэй Чарных. Пры гэтым ён дадаў, што не валодае інфармацыяй аб тым, ці будзе дакумент падпісаны менавіта 1 ліпеня.

Нагадаем, 30 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што гэтае пагадненне 1 ліпеня будзе падпісана «напэўна». Паводле яго слоў, «Газпром» згадзіўся з тым, што стаўка транзіту складзе 1,74 даляра за тысячу кубаметраў на 100 кіламетраў па мінулым годзе і 1,88 даляра за тысячу кубаметраў на 100 кіламетраў — у 2010 годзе.

Паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера, расійскі бок таксама прызнаў доўг па транзіце газу ў памеры 32 млн. даляраў.

24 чэрвеня »Газпром» пералічыў Мінску 228 млн. даляраў за транзіт газу, але беларускі бок патрабуе 260 млн. На наступны дзень афіцыйны прадстаўнік расійскага канцэрна Сяргей Купрыянаў заявіў, што «Газпром» аплаціў транзіт газу цераз беларускую тэрыторыю ў адпаведнасці з дзейным кантрактам і не мае доўгу перад Беларуссю.


БелаПАН

←ЕЦБ спешит на выручку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика