Тарыф на транзіт расійскай нафты па Беларусі павышаны на 12,7%

Источник материала:  
01.07.2010 12:03 — Новости Экономики
1 ліпеня тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца на 12,7% і складзе 1,6 даляра за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №79 ад 29 красавіка 2010 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі».

Паводле інфармацыі прэс‑службы, пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Апошнім разам тарыф на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаўся 1 студзеня 2010 года — на 4,4% да 1,42 даляра за тону на 100 км.

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе «Запад‑Транснефцепрадукт» — даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт».


БелаПАН

←В Дзержинском районе построят ветропарк за 360 млн евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика