Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені—маі перавысіла $2,7 млрд
Паводле вынікаў пяці месяцаў гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 19,4% у параўнанні са студзенем—маем 2009 года і склаў 21 млрд. 170,8 млн. даляраў. За гэты перыяд экспарт вырас на 27% да 9 млрд. 224,2 млн. даляраў, імпарт — на 14,1% да 11 млрд. 946,6 млн.
Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 445,1 млн. даляраў (за студзень—май 2009 года — мінус 3 млрд. 461,7 млн.). Экспарт вырас на 52,7% да 4 млрд. 864,8 млн. даляраў, імпарт — на 10% да 7 млрд. 309,9 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—май склаў 12 млрд. 174,7 млн. даляраў (на 23,8% больш).
Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 2 млрд. 944,5 млн. даляраў (за студзень—май 2009 года — мінус 3 млрд. 696,7 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 20,2% да 10 млрд. 210,5 млн. даляраў. Экспарт вырас на 51,4% (да 3 млрд. 6333 млн.), імпарт — на 7,9% (да 6 млрд. 577,5 млн.).
Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 59,8% да 211,2 млн. даляраў. Экспарт вырас на 70,3% (да 175,5 млн.), імпарт — на 22,7% (да 35,7 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 139,8 млн. даляраў (за студзень—май 2009 года — плюс 74 млн.).
Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 13,8% і склаў 8 млрд. 996,1 млн. даляраў. Экспарт вырас на 6,9% да 4 млрд. 359,4 млн., імпарт — на 21,2% да 4 млрд. 636,7 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 277,3 млн. даляраў (за аналагічны леташні перыяд — плюс 253,5 млн. даляраў).
БелаПАН