Ад продажу акцый «Беларуськалія» ўрад разлічвае атрымаць $6—7 млрд

Источник материала:  
30.06.2010 12:53 — Новости Экономики

Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 30 чэрвеня на пытанні парламентарыяў.

«Мы нікому ніколі кантрольны або блакавальны пакет не аддадзім, — заявіў ён. — Але краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2—3%, бо гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць».

У выпадку продажу пакета акцый «Беларуськалія», працягнуў Сямашка, размова ідзе пра рэалізацыю часткі ўласнасці. »Калі прыйдзе добры акцыянер, то можна атрымаць для бюджэту 6—7 млрд. даляраў бясплатных грошай для таго, каб уся эканоміка развівалася», — падкрэсліў першы віцэ‑прэм’ер.


Аляксей Арэшка, БелаПАН.

←В октябре Беларусь планирует начать добычу нефти в Иране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика