Азербайджан можа маштабна інвеставаць у беларускую эканоміку

Источник материала:  
29.06.2010 13:34 — Новости Экономики

Пра гэта паведаміла крыніца ў азэрбайджанскім урадзе.

«Размова, у прыватнасьці, ідзе пра транспартаваньне нафты на НПЗ, а таксама на іншыя беларускія прадпрыемствы.

Азэрбайджан разглядае гэта выключна як эканамічную пэрспэктыву. У выпадку, калі гэта дасьць эканамічны эфэкт, мы будзем інвэставаць у праект, калі не — не», — сказаў ананімны ўрадовец.

Азэрбайджанскія мэдыі паведамляюць, што напярэдадні беларускі кіраўнік падпісаў указ аб пераўтварэньні дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуськалі» у адкрытае акцыянэрнае таварыства, таксама рыхтуецца рашэньне аб продажы двух магістральных беларускіх нафтаправодаў — наваполацкай і гомельскай «Дружбы».


Радыё Свабода

←Беларусь и Россия на пороге новой "молочной войны"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика