Азэрбайджан можа маштабна інвэставаць у беларускую эканоміку
29.06.2010 12:07
—
Новости Экономики
Пра гэта паведаміла крыніца ў азэрбайджанскім урадзе.
"Размова, у прыватнасьці, ідзе пра транспартаваньне нафты на НПЗ, а таксама на іншыя беларускія прадпрыемствы. Азэрбайджан разглядае гэта выключна як эканамічную пэрспэктыву. У выпадку, калі гэта дасьць эканамічны эфэкт, мы будзем інвэставаць у праект, калі не - не", - сказаў ананімны ўрадовец.
Азэрбайджанскія мэдыі паведамляюць, што напярэдадні беларускі кіраўнік падпісаў указ аб пераўтварэньні дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуськалі" у адкрытае акцыянэрнае таварыства, таксама рыхтуецца рашэньне аб продажы двух магістральных беларускіх нафтаправодаў - наваполацкай і гомельскай "Дружбы".