Топ-20 стратных беларускіх ААТ
Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, колькасць стратных адкрытых акцыянерных таварыстваў у Беларусі павялічылася ў параўнанні з 2008 годам на 55 прадпрыемстваў — амаль на 25%. 2009 год скончылі са стратамі 239 ААТ.
У дакрызісным 2008 годзе такіх прадпрыемстваў было 184. Істотна павялічыліся і аб’ёмы атрыманых імі стратаў. Так, калі па выніках 2008 году толькі ў двух ААТ («Мотавела» і «Румянцаўскае») сума стратаў перавышала 20 млрд рублёў, то ў 2009 годзе такіх прадпрыемстваў было ўжо шэсць. Агульная сума стратаў дзесяці самых праблемных ААТ у 2009 годзе склала 225 млрд рублёў.
На працягу двух апошніх гадоў самыя вялікія аб’ёмы стратаў і найбольшая колькасць стратных ААТ прыпадае на беларускую малакаперапрацоўку.
У 2008 годзе ў
Напрыклад, у «старажыла» рэйтынгу — Лідскага
У ліку стратных прадпрыемстваў у 2009 апынуўся і Шклоўскі масларобны завод (7 607 млн рублёў), які нядаўна адкрыў СП з расійскай групай «Юнімілк». На прадпрыемстве, трэба меркаваць, разлічваюць, што партнёрства з расійцамі дапаможа паправіць фінансавае становішча завода.
Але, як адзначаюць эксперты «Заўтра тваёй краіны», на ўсе малочныя заводы Беларусі інвестараў не хопіць, нават калі беларускае кіраўніцтва нарэшце адкрые для іх гэтую галіну. Той факт, што яна доўгі час была і застаецца зачыненай для вонкавых інвестыцый, адмоўна адбіўся на малакаперапрацоўчай галіне, пра што сведчаць і паказчыкі па стратах у 2008–2009 гадах.
На дадзены момант можна казаць усяго пра шэсць прыватных праектаў у беларускай малочнай галіне. Найбуйнейшы з іх — «Савушкін прадукт», які стаў у мінулым годзе ўладальнікам Пінскага малочнага камбіната (з участкам у Століне) і фактычна ўжо ўсталяваў кантроль над «Беллактам», дзе ў дзяржавы адсутнічае доля.
Няма долі дзяржавы і ў Дзятлаўскім сыраробным заводзе. І, нарэшце, чатыры прыватных праекты з удзелам расійскіх інвестараў — СП у Пружанах і Шклове («Юнімілк»), «Белавежскія сыры», «Малочныя горкі» і Ляхавіцкі малочны завод.
Зрэшты, за выключэннем групы «Савушкін прадукт», гэтыя прадпрыемствы не з’яўляюцца асноўнымі у малочнай галіне. Якраз ключавыя з іх фігуруюць у
Ніжэй прадстаўленыя табліцы са звесткамі пра страты беларускіх ААТ за 2008 і 2009 гг.
2008 г.
2009 г.
TUT.BY