У

Источник материала:  
29.06.2010 09:54 — Новости Экономики
Учора, падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс разам са сваім беларускім калегам С.Сідорскім паўдзельнічаў ў адкрыцці новага будаўнічага супермаркета «Ома».

Гэты праект быў рэалізаваны з прыцягненнем літоўскага капіталу і можа стаць пачаткам трывалага супрацоўніцтва ў дадзенай сферы паміж нашымі краінамі.

Новы будаўнічы супермаркет размешчаны на перасячэнні МКАД і праспекта Дзяржынскага. На плошчы ў 5500 кв.м. прадстаўлена звыш 50 000 найменняў прадукцыі будаўнічага і гаспадарча-бытавога прызначэння. Сярод іх — вядучыя гандлёвыя маркі электрычных, лакафарбавых, канструкцыйных і аддзелачных матэрыялаў, будаўнічых сумесяў, сантэхнічных вырабаў, садовай і бытавой тэхнікі.

Інвестарамі праекта выступілі адна з вядучых беларускіх кампаній па продажы будаўнічых матэрыялаў — «Ома», фінская карпарацыя Kesko і яе літоўскі партнёр кампанія Senukai.

У Літве Senukai кантралюе больш за 25% рынку будаўнічых і бытавых тавараў, валодае больш чым 90 крамамі. Агульны абарот 2 тыс. крамаў Kesko ў краінах Балтыі, Скандынавіі, Расіі і Беларусі набліжаецца да 10 млрд. EUR.

Беларуская кампанія «Ома» была заснаваная ў сакавіку 1992 года і на сённяшні дзень з’яўляецца лідэрам па продажы будаўнічых матэрыялаў і інструментаў, тавараў для дома, саду і агарода на рынку Беларусі. Яна мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама шырокую рознічную сетку. Штат супрацоўнікаў кампаніі складае больш за 1300 чалавек. «Ома» супрацоўнічае з больш чым 600 пастаўшчыкамі 25 краін свету.

Інвестыцыйны кошт мінскага супермаркета «Oма» склаў 9,5 млн еўра, уключаючы працы па праектаванню, будаўніцтву і кошты абсталявання. І гэта толькі пачатак. Да 2015 года «Ома» плануе пабудаваць ў Беларусі яшчэ 6 гіпермаркетаў, з іх тры — у Мінску. Агульны аб’ём запланаваных інвестыцый можа дасягнуць 100 млн. даляраў. Плануецца, што акупальнасць дадзеных праектаў складзе 5–10 гадоў.


АП

←Технический регламент на автобензин и дизтопливо будет введен в Беларуси с 1 июля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика