Беларускі бок патрабуе склікаць пленум Эканамічнага суда

Источник материала:  
Міністэрства юстыцыі абскардзіла рашэньне калегіі Эканамічнага суда СНД, якім адхілена хадайніцтва аб часовай забароне (да разгляду спрэчкі) на спагнаньне Расеяй мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў краіну. Беларускі бок нязгодны з гэтым рашэньнем і настойвае на скліканьні пленума суду.Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі. 

Спагнаньне мыта Расеяй закранае інтарэсы больш чым 70 прадпрыемстваў абедзьвюх краін і прыносіць шкоду каапэрацыйным сувязям. Таму Мінюст просіць суд склікаць пленум і разгледзець заяву ўрада Беларусі аб прыпыненьні спагнаньня Расеяй мыта на нафтапрадукты да канчатковага разгляду пытаньня ў судзе.

Міністэрства юстыцыі лічыць мэтазгодным прасіць суд правесьці пасяджэньне пленума ў магчыма кароткія тэрміны. Яно запрасіла на пленум кіраўнікоў арбітражных судоў усіх краінаў СНД.

21 красавіка калегія Эканамічнага суда СНД прыняла ў вытворчасьць пазоў беларускага ўраду да ўраду Расеі, каб адмяніць уведзенае Расеяй ад 1 студзеня гэтага года мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Судовае пасяджэньне калегіі па гэтым пытаньні прызначана на 7 верасьня.
Крынiца: Радыё Свабода
←Минюст Беларуси просит Экономический суд СНГ оперативно рассмотреть вопрос о пошлинах на российские нефтепродукты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика