Пінскі муніцыпалітэт выдаў аблігацыі
28.06.2010 16:08
—
Новости Экономики
Каб вырашыць праблемы гарадскога бюджэту, пінскія ўлады вырашылі правесці аблігацыйныя пазыкі.
Першая пазыка ў памеры 1,5 млрд рублёў, будзе накіраваная на фінансаванне дэфіцыта гарадскога бюджэту. Другая пазыка - 20 млрд рублёў - пойдзе на фінансаванне бягучых выдаткаў мясцовага бюджэту.
Эмітаваныя аблігацыі размесцяць у Беларусбанку. Менавіта гэты банк пагадзіўся дапамагчы з фінансамі, а за гэта будзе атрымліваць адсотак.