Радзім Гарэцкі: Камісія на чале з Сідорскім разглядае мэтазгоднасць здабыцця сланцавага газу

Источник материала:  
28.06.2010 12:34 — Новости Экономики

Геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Радзім Гарэцкі распавёў nn.by пра сваё бачанне перспектываў выкарыстання сланцавага газу ў Беларусі.

«Наша Ніва»: Дык ці ёсць сланцавы газ у Беларусі?

Радзім Гарэцкі: Звычайна са сланцаў здабываюць газ, толькі гэта іншы газ, звычайны. Гэта даўно вядома. З яго робяць і газ, і нафту. У вайну нават немцы так рабілі. Але гэта зусім не тое, што сёння завецца сланцавым газам. Не тое, што пачалі рабіць амерыканцы па новых тэхналогіях.

Многа газу нам атрымаць не ўдасца, але, калі задацца мэтай, можна знайсці хоць штосьці.

«НН»: Польскія навукоўцы склалі карту радовішчаў сланцавага газу. Знайшлі яго і украінцы ў раёне Карпатаў. Выходзіць, ён павінен быць і на Брэстчыне.

РГ: Гэта не зусім Карпаты, а Прыкарпацце, карпацкі прагін. Там газ, магчыма, і будзе, але ці знойдуць яго ў нас — паглядзім. У савецкі час ладзіліся падобныя даследаванні, але яны не далі канкрэтных лічбаў, толькі прыблізныя раёны размяшчэння.

«НН»: Вы, напэўна, чулі, што ў час звароту да парламента Лукашэнка запатрабаваў шукаць у краіне сланцавы газ. Ці звярталіся прадстаўнікі профільных міністэрстваў ці Адміністрацыі прэзідэнта ў Акадэмію навук па дапамогу?

РГ: Звярталіся, але з іншым пытаннем — як апрацоўваць сланцы. У выніку

быў падрыхтаваны шэраг прапановаў, якія будуць разглядацца генеральнай камісіяй па мінеральных рэсурсах на чале з Сяргеем Сідорскім. Будзе вырашацца, што ўвогуле рабіць са сланцамі.

Безумоўна, гэта багацце, але ці здабываць яго? Трэба пралічыць — выгадна гэта ці не. Трэба ведаць залежы, іх колькасці, экалагічную сітуацыю… Як распрацаваць, куды падзець адкіды. Але галоўнае — эканамічная ацэнка. Можа, той газ прасцей купіць у Расіі за любую цану, чым у нас здабываць са сланцаў.

«НН»: А хто ў Беларусі займаецца такімі даследаваннямі?

РГ: На жаль,

эканоміка мінеральнай сыравіны развітая зусім слаба. Ніхто гэтым не займаецца, няма экспертаў. Няма спецыялістаў і па горнай справе — распрацоўцы, здабычы мінеральных рэсурсаў.

Геалогія ёсць, але не геолагі гэтым павінны займацца! Яны могуць разлічыць запасы, іх глыбіню, магутнасць, карысныя якасці. А вось як здабыць, як узбагаціць, колькі гэта каштуе — пытанне застаецца адкрытым.


Запісаў Яўген Васількоў

←Банкротство в Беларуси станет проще

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика